Сцэнарый канцэртнай праграмы   «У святочных рытмах»                                             

28 жніўня  аграсядзіба “Студзінка

ВЯД: Добры дзень добрым людзям!  Няхай вам радасці прыбудзе!

         У нас сёння свята! Разам Песен, танцаў, жартаў, усяго багата!

Муз. Нумар. «Васiльковае неба», «Беларусь» вык. Крысцiна Харошка

ВЯД: Сёння свята тых, хто працуе. Хто расціць хлеб, зямлю нашу любіць як родную маці, і кожны колас для яго, як любае дзіця.

         Сёння свята тых, хто гадуе цяля і парсючкоў. Чые рукі яны ведаюць і не страшацца, а цягнуцца насустрач даверлівымі мордачкамі.

         Дзякуй вам, хлебаробы, жывёлаводы, садаводы, за хлеб духмяны, залацісты, за каўбасу і сакавіты,

         свежы кавалак мяса на талерцы, за малако і сыр, за масла і тварог, за яблыкі ды грушы!

         Дзякуй вам, людзі працоўныя, дзякуй!

Муз. Нумар.

ВЯД: Не знаю, хто той чалавек, хто першы засеяў раллю –

          Сябе ён праславіў навек, шчаслівай зрабіўшы зямлю.

          Ляжала пустэльнай зямля. Ёй гэтак маркотна было

          І сонца дарэмна здаля сваё пасылала цяпло.

          І вось ён прыйшоў - чалавек, i стала раллёй цаліна,

          Ягонаю славай спрадвек у полі звініць збажжына.

Муз. Нумар.  «Мотылек», «Звезды» вык. Крысцiна Алешка

ВЯД: Пралятаюць над зямлёй вякі, а сялянскаму роду няма пераводу бо селянін корміць хлебам увесь свет. Пакуль на зямлі ёсць селянін-працаўнік - будзе хлеб, будзе жыццё!

 Хлебароб!.. Святое слова! Святая справа! Гонар усіх часоў і народаў! Вы першымі на золку вітаеце ніву, кланяецеся ёй, шануеце яе. Вы - стомленыя працай - апошнімі развітваецеся з сонейкам. Гэта вашыя рукі - шурпатыя, мазолістыя, напрацаваныя - самыя прыгожыя і пяшчотныя! Бо з іх працы – багацце, радасць, шчасце зямлі!

Муз. Нумар  «Малиновка», « Там» вык. Павел Лесiк

ВЯД: Людзі добрыя, працавітыя! Сёння ў нас свята!

          Свята нібы казка! Падыходзь бліжэй, калі ласка!

          Хлеб-соль будзем есці, карагоды весці,

          На чай гарачы дзьмухаць, ды песні слухаць!

 Муз. Нумар  «Погода в доме переменчива», «Любишь-губишь» вык. Нiна Задворная

 ВЯД: Сёння мы рады вітаць лепшых працаўнікоў сельскай гаспадаркі!

           Адшумелі калгасныя нівы, знік з палеткаў самаход-камбайн

           І прамовіў хлебароб рупліва: "Прымай, Прыдзвінне, ураджай."

           У гэтых звычайных словах подых шчасця, вытканага з радасных турбот. Мы вітаем ураджай-багацце і славуты 2015 год!

 Муз. Нумар  « Зажигай сердце», « Калина» выкКрысцiна Харошка

ВЯД: Нізкі вам паклон за працу і руплівасць! Вы стаміліся крыху, а можа да поту

          І ад дзённых турбот мо пагляд ваш прыгас?  Адкладзіце, людзі, турботы на потым,

          Словам шчырым і ветлым вітаем мы вас! Хай багацце і гонар вам дорыць прырода

          І адыйдзе бяда, і суцішыцца боль, Як адчуеце зерня сабранага водар.

          Дзякуй вам, дарагія, за хлеб і за соль!

Муз. Нумар  «Птица-душа», «Лето» вык. Крысцiна Алешка

ВЯД: Сёння на найвялікшым сялянскім свяце мы выказваем шчырую падзяку за працу, за сонечнасць хлеба лепшым з лепшых! Мы вітаем вас - пераможцы жніва 2015 года! Няхай усе ведаюць, дзякуючы каму на сталах нашых ёсць хлеб!

Сёння свята тых, хто цяжкай працай у спёку і непагадзь, з ранку да ночы, шчыраваў на хлебнай ніве! Вы - соль зямлі, яе гонар і надзея! Дзякуючы вашай працы будзе з чаго жыць і вяскоўцам і гараджанам!

Муз. Нумар  « Льется музыка»  вык. Павел Лесiк, «Не хадзiце мае хлопчыкi», «Чашка капучино»  вык. Алёна Свiдуновiч

ВЯД: Шаноўныя сябры! Мы вельмі рады, што вы завіталі на наш кірмаш. Сёння ў вас ёсць магчымасць паглядзець цудоўныя вырабы нашых майстроў, а таксама і купіць што-небудзь для сябе і ў падарунак сваім родным і сябрам. На нашым кірмашы працуе цікавая выстава. Калі ласка падыхоцце, глядзіце, купляйце i прынiмайце музычны падарунак!

 Муз. Нумар «Хорошее настроение» вык.  Нiна Задворная, «Ивушки» вык.  Вольга Жук

 ВЯД: Ой, у садочку цвіла лілея, дажала жыта старшая жнія.

           Па нашым полі плылі лябёдкі, дажалі жыта красныя малодкі.

           Няхай будзе для вас сапраўднае свята — з віншаваннямі, кветкамі, падарункамі, песнямі!

           Свята, якое вы заслужылі!

 Муз. Нумар  «Лебедь белая», « Колечко» вык. Надзея Вайцеховiч

 ВЯД: Сустракайце,  на сцене вакальны дуэт «Арнамент»

 Муз. Нумар  «Смачны мёдзiк», «Тень-тень»  

 ВЯД: Паважаныя сябры! Сустракайце, на сцэне  ансамбль песни «СТРЫГАЎСКIЯ ЧАРАЎНIЦЫ»

  1.  «Белые сады»
  2. «Ванюша»
  3. «Рябиновые бусы»
  4. «Паверце дзеванькi»
  5. «Моя свекровь»
  6. «Вёсачка мая»
  7. «Хуторянка»
  8. «Чырвона рута»
  9. «Кадриль»
  10. «Любимый мой»

 ВЯД: Вашы апладысменты! А зараз прымiце музычны падарунак. Сустракайце, эстрадная группа «ЛЕТО» Астромiцкага ЦКД

  1.  «Налетели дожди»
  2. «Белая касыначка»
  3. «Черная лилия»
  4. «Расцвела черемуха»
  5. «Я от тебя вдали»
  6. «Зылэны дубочок»
  7. «Люди встречаются»
  8. «Соловьи»
  9. «Хуторянка»

ВЯД: Слава полю калгаснаму, слава! Мы багаты сабралі ўраджай

          І дажынкі спраўллем па праву, гэй, музыка, нам польку зайграй!

          Сёння з вамі, дарагія хлебаробы, лепшыя калектывы вобласці - удзельнікі раённых і абласных свят.

На сцене Народны ансамбль песнi i музыкi «Заранiца»

  1. «Песня от души»
  2. «Рябины печаль»
  3. «Лодочка»
  4. «Подари березка»
  5. «Вишня»
  6. «Ивушки»
  7. «Поздняя любовь»
  8. «Брестчаночка»

 ВЯД: Дарагія сябры! Мы кажам вам шчасліва!

           Усякіх даброт вам i асабліва, kаб будучы год быў слаўным годам,

           У меру даждлівым, у меру лагодным!

           А восень была каб незвычайнай, надзіва хлебнай і ўраджайнай!

           Яшчэ раз са святам вас, паважаныя сябры! Поспехаў, шчасця, здароўя!

           А мы з вамі развітваемся. Дай, Божа, вам дабрабыту ў кожнай хаце, міру і шчасця назаўжды і ніякае бяды!

Загадчык аўтаклуба